10/05/2026
19 верасьня 1991 г. рашэньнем Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь герб “Пагоня” і бел-чырвона-белы сьцяг, (якія былі дзяржаўнымі сымбалямі БНР), былі прынятыя ў якасьці дзяржаўнае сымболікі Рэспублікі Беларусі.
Эскіз гербу “Пагоня”, прынятага ў якасьці дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь у 1991 годзе, распрацавала група мастакоў на чале зь Яўгенам Куліком.
Гімнам Рэспублікі Беларусь заставалася мэлёдыя гімна БССР кампазытара Несьцера Сакалоўскага, але без словаў.
Адначасова ў гэты дзень была афіцыйна зацьверджаная новая назва беларускай дзяржавы – Рэспубліка Беларусь, скарочана – Беларусь. Пастанаўлялася выкарыстоўваць гэтую назву (Belarus) на ўсіх мовах сьвету.